Расея адмовілася ад высылкі грэчаскіх дыпламатаў

13.07.2018 / 15:12

Расейскі МЗС вырашыў пакуль ўстрымацца ад зваротнай высылкі грэчаскіх дыпламатаў, паведамляе «Коммерсант».

Па дадзеных выдання, 13 лiпеня пасол Грэцыі ў Расіі Андрэас Фрыганас быў выкліканы ў МЗС РФ для абвяшчэння яму мер у адказ на высылку з Афін двух супрацоўнікаў расійскага пасольства.

На сустрэчы паслу «было выказана незадавальненне дзеяннямі ўладаў Грэцыі». Іншых санкцый не было.

Афіцыйна МЗС РФ пакуль не рабіў ніякіх заяў на гэты конт