Блогер Дзяніс Блішч паставіў мэту схуднець на 50 кілаграмаў. Мінус 20 ужо ёсць

Сёння ён выклаў у свой фэйсбук фотаздымак, які падпісаў: «Твар чалавека, які скінуў 20 кг вагі».

24.07.2018 / 17:11

Але пра тое, якім чынам дамогся такога выніку, былы рэдактар «Анлайнера» распавядае коратка:

«Да спорту я халаднаваты, таму стараюся правільна харчавацца і хаджу паміж вёскамі, пра што расказваю ў сваім інстаграме. Мінус 20 кілаграмаў — гэта пакуль прамежкавы вынік. Я абяцаю расказаць і паказаць усе «да» і «пасля» месяца праз паўтара».

Прылада на тэлефоне, якой карыстаецца Дзяніс, паказала яму, што неабходна скінуць 50 кілаграмаў ад цяперашняй вагі.

«Я, праўда, не ўпэўнены, што такое магчыма», — прызнаецца блогер.

Наталля Тур