П'яны мужчына ў Браслаўскім раёне захацеў паехаць у райцэнтр і скраў машыну свайго аднавяскоўца

24.07.2018 / 19:02

У Браслаўскім раёне п'яны мужчына скраў машыну аднавяскоўца, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Ноччу 21 ліпеня ў Браслаўскім раёне скралі аўтамабіль «Опель Астра». П'янаму жыхару мястэчка Друя тэрмінова спатрэбілася ў Браслаў, і ён вырашыў скрасці аўтамабіль у свайго аднавяскоўца. Гаспадар машыны заўважыў крадзеж літаральна праз некалькі хвілін пасля знікнення і патэлефанаваў у міліцыю.

Выкрадальнік вырашыў схітраваць. Ён не даехаў да Браслава і кінуў аўтамабіль у полі і пайшоў пешшу. На ўваходзе ў горад яго затрымалі міліцыянеры.