Канстытуцыйны суд Грузіі легалізаваў ужыванне марыхуаны

30.07.2018 / 18:31

Паводле рашэння Канстытуцыйнага суда Грузіі, ужыванне марыхуаны ў краіне стала легальным, паведамляе «Грузія Online».

Калегія па справах Канстытуцыйнага суда разгледзела сумесны іск кандыдата на пасаду прэзідэнта Зураба Джапарыдзэ і яго паплечніка па партыі Вахтанга Мегрэлішвілі, які прадугледжвае адмену адміністрацыйнага штрафу ў сувязі з ужываннем марыхуаны.