Латвія купляе 4 амерыканскія верталёты Black Hawk

04.08.2018 / 08:47

Верталёт UH-60M Black Hawk.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША дазволіў продаж Латвіі чатырох верталётаў UH-60M Black Hawk. Рыга заплаціць за іх $200 млн. Пра гэта паведаміў сайт Defence News са спасылкай на заявуАгенцтва па супрацы ў галіне абароннай бяспекі ЗША.

Разам з баявымі верталётамі Латвія атрымае запасныя рухавікі для іх, інфрачырвоныя лакатары Talon Forward Infrared Radion, абсталяванне для навучання персаналу, наземнага абслугоўвання тэхнікі і дакументацыю.

Раней армія Латвіі мела толькі 6 верталётаў савецкай вытворчасці.

nn.by; фота Wikimedia Commons