У Бабруйску мужчыну абстралялі — цяпер яго шукае міліцыя

09.08.2018 / 22:30

У Бабруйску шукаюць чалавека, у якога на вуліцы Батава стралялі са страйкбольнай вінтоўкі. Афіцыйны прадстаўнік УУС Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбанюк патлумачыла, у чым справа.

28 ліпеня ў раёне дома №18а па вуліцы Батава стралялі ў мужчыну, асоба якога пакуль невядомая. Пра здарэнне ў міліцыю паведамілі сведкі, а не ён сам. Чалавека, які страляў, знайшлі. Але пакуль нават нельга сказаць, як кваліфікаваць гэтае правапарушэнне і што рабіць далей. Па логіцы — няма пацярпелага, значыць няма вінаватых. Для расследавання справы неабходныя паказанні пацярпелага.

Пацярпеўшага і сведак просяць адгукнуцца па тэлефонах: 77-97-83, (8029) 163-00-48 або 102.