На вуліцы Асаналіева ў Мінску аўтамабіль збіў на пераходзе жанчыну

16.08.2018 / 12:11

На пераходзе на вул. Асаналіева раніцай 16 жніўня аўтамабіль збіў жанчыну, паведамілі «Мінск-Навінам» у сталічнай ДАІ.

— Кіроўца «Форда» рухаўся па вул. Асаналіева з боку вул. Асіповіцкай ў напрамку вул. Сярова і здзейсніў наезд на жанчыну, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пераходзе, - распавялі ў ДАІ Мінска.

Пешаход атрымала цялесныя пашкоджанні, яе даставілі ў бальніцу. Аўтамабіліст быў цвярозы.