Жыхара Санкт-Пецярбурга хочуць адправіць на прымусовае лячэнне праз інтэрнэт-жарт пра «халодных ватнікаў»

20.08.2018 / 22:05

У Санкт-Пецярбургу следства настойвае на прымусовым лячэнні Эдуарда Нікіціна, якога абвінавацілі ў экстрэмізме з-за анекдотаў.

Справу супраць Нікіціна распачалі ў канцы мінулага года. Звязана яна з двума анекдотамі, якія мужчына апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Укантакце» ў 2015 годзе. Адзін анекдот быў пра «халодных ватнікаў», а другі быў прысвечаны няверы ў перамены пасля выбараў.