У Беларусі пачнуць масава мяняць лічыльнікі вады

23.08.2018 / 22:29

У наступным годзе ў Беларусі пачнуць масава мяняць лічыльнікі вады. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі заявіў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Андрэй Рамашка.

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

Гэтую інфармацыю міністэрства агучвала яшчэ ў чэрвені. У планах замяніць звычайныя лічыльнікі гарачай і халоднай вады на прыборы, з якіх можна здымаць паказанні дыстанцыйна.

Зараз у Беларусі індывідуальнымі прыборамі ўліку вады і цяпла абсталявана 98% дамоў, сказалі ў міністэрстве.