Макей прыняў новага часовага паверанага ў справах ЗША 

29.08.2018 / 12:43

МЗС

29 жніўня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур у сувязі з пачаткам яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін.