У Гомелі закрываюць аварыйны мост праз Сож

29.08.2018 / 20:52

Аўтамабільны мост праз раку Сож у Гомелі знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым з 12.00 30 жніўня закрываецца рух па ім усіх відаў транспарту, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік дырэктара па вытворчасці «Гомельаўтадар» Дзяніс Ясько.

У пачатку года заключэнне Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута прызнала яго аварыйным.

Паводле папярэдняй інфармацыі, побач з існуючым мостам пабудуюць новы. Стары мост разбяруць.