У Ташкенце адкрылі бюст Якуба Коласа ФОТА

29.08.2018 / 22:00

Бюст Якуба Коласа ўсталявалі ў Ташкенце на перакрыжаванні вуліц Шахрысабз і Тараса Шаўчэнкі.

Якуб Колас жыў у Ташкенце з 14 жніўня 1941 года па 1 лістапада 1943 году. Яго найлепшымі сябрамі ў Ташкенце былі ўзбекскія паэты Хамід Алімджан і Зульфія, яны жылі побач з домам, дзе пражываў Якуб Колас.