Жорсткае ДТЗ у Салігорскім раёне, загінуў чалавек ФОТА

07.09.2018 / 11:48

6 верасня падчас руху ў Салігорскім раёне кіроўцу аўтамабіля «ВАЗ» стала кепска.

59-гадовы мужчына з’ехаў у кювет, аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Дзве яго пасажыркі атрымалі траўмы, іх даставілі ў бальніцу.

Сам 59-гадовы кіроўца быў дастаўлены ў рэанімацыю, але выратаваць яго не змаглі, паведамляе міліцыя.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

УШ