Рупар Крамля заклікаў Лукашэнку паўтарыць подзвіг Хмяльніцкага і ўвайсці ў гісторыю
07.09.2018 / 21:12
Скрыншот праграмы НТВ
Скандальна вядомы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заклікаў Аляксандра Лукашэнку стаць «Багданам Хмяльніцкім» новага часу. Пра гэта ён напісаў у сваім Telegram-канале.
«Лукашэнка цяпер можа ўпісаць сябе ў гісторыю. Як у свой час Багдан Хмяльніцкі уз'яднаў казацтва (цяперашнюю Украіну) з Расіяй, так і ён цяпер можа аб'яднаць Беларусь з Расіяй», — напісаў Жырыноўскі.