У парыжскім гатэлі ў саудаўскай прынцэсы скралі ўпрыгажэнні на 800 тысяч еўра

10.09.2018 / 21:33

У Парыжы абрабавалі прынцэсу Саудаўскай Аравіі — з яе нумара ў гатэлі Ritz рабаўнікі вынеслі каштоўнасці вартасцю 800 тысяч еўра, паведамляе Reuters. Імя прынцэсы не называецца.

Паводле інфармацыі заяўніцы, каштоўнасці былі выкрадзеныя ў пятніцу днём, 7 верасня. Крыніца паведаміла, што слядоў пранікнення зламыснікаў не было.

Прадстаўнік Ritz адмовіўся каментаваць гэтае здарэнне.

Пяцізоркавы гатэль Ritz знаходзіцца ў гістарычным раёне Парыжа, побач з будынкам міністэрства юстыцыі Францыі.