Павукі-тарантулы атакавалі вёску ў Гомельскай вобласці ВІДЭА

22.09.2018 / 11:26

У Гомельскай вобласці пасяліліся павукі-тарантулы, паведамляе ONT.BY.

Жыхары вёскі Ударнае Лельчыцкага раёна сустракаюць буйных павукоў у гародах і хлявах, яны прабіраюцца нават у жылыя дамы. Буйныя павукі былі заўважаныя ў мясцовым медпункце, краме, на будоўлі і ў школе.

Навукоўцы пацвярджаюць: гэта сапраўдны паўднёварускі тарантул. Гэты від хоць рэдка, але можа сустракацца на паўднёвым усходзе нашай краіны. Павук можа дасягаць памераў з чалавечую далонь. У сувязі з пацяпленнем клімату іх арэал пашыраецца, а актыўнасць расце.

Цяпер валанцёры дапамагаюць знайсці логавы павукоў, якія сталі з'яўляцца ў жылой зоне, побач з першымі паверхамі шматкватэрных дамоў.