Apple выдаляе дадаткі, якія працуюць у Крыме

01.11.2018 / 11:54

Apple выдаліла з App Store некалькі сэрвісаў расійскіх распрацоўшчыкаў, якія працуюць у Крыме. У кампаніі спаслаліся на амерыканскія санкцыі, перадае «Коммерсант».

Аб блакаванні шэрагу паведамленняў заявіў заснавальнік і гендырэктар кампаніі «Фонд развіцця інтэрнэт-ініцыятыў» Дзмітрый Бегаватаў. Паводле яго слоў, пацярпелі дадаткі, у тым ліку «Мой горад» — гарадскі даведнік і афіша. Apple выдаліла дадатак 6 кастрычніка.

На зварот распрацоўшчыкаў Apple заўважыла, што не можа працаваць з дадаткамі, якія звязаны з краінамі, якія знаходзяцца пад эмбарга ЗША. У Apple прапанавалі весці размову з прадстаўнікамі Мінфіна ЗША. У ведамстве заўважылі, што Apple мае права не супрацоўнічаць з кампаніямі з пэўных тэрыторый.

Бегаветаў лічыць, што прычына блакіроўкі крыецца ў тым, што 12% аўдыторыі дадатка «Мой горад» прыпадае на Крым і ДНР і ЛНР. Таксама Apple заблакавала анлайн-сэрвіс па браніраванні жылля Tvil.ru, 30% здзелак у якім здзяйсняецца ў Крыме.