МЗС Расіі «блізкае да шоку» ад заявы Парыжа, што Sputnik і RT — не СМІ

01.11.2018 / 17:40

МЗС Расіі шакаваны заявай прэс-сакратара ўрада Францыі Бенжамена Грыво аб тым, што супрацоўнікі Sputnik і RT не журналісты, а прапагандысты, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, піша ria.ru.

«Шчыра кажучы, сказаць, што мы былі здзіўлены або засмучаныя, — не сказаць нічога. Я думаю, што гэты стан, блізкі да шоку, калі прэс-сакратар урада Францыі спадар Грыво днямі заявіў літаральна наступнае. Цытата: ёсць два СМІ, якія я адмаўляюся бачыць у прэс-зале Елісейскага палаца, — гэта RT і Sputnik, паколькі не лічу іх СМІ, яны не журналісты, яны займаюцца прапагандай», — сказала Захарава на брыфінгу.