У Жабінцы рабочаму станок адрэзаў руку

13.11.2018 / 15:32

Фота ДКСЭ

 45-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў раёна ўначы 13 лістапада чысціў станок. Пры гэтым абсталяванне было уключаным. У нейкі момант механізмы зацягнула левую руку, у выніку чаго адбылася яе траўматычная ампутацыя.

Калега пацярпелага выклікаў хуткую дапамогу, мужчыну шпіталізавалі, піша БелТА