CNN падаў у суд на Трампа

13.11.2018 / 20:57

Тэлеканал CNN звярнуўся ў суд з пазовам супраць Дональда Трампа і некалькіх яго памочнікаў, патрабуючы неадкладна аднавіць акрэдытацыю галоўнага карэспандэнта канала Джыма Акосты ў Белым доме.

«Незаконнае ануляванне акрэдытацыі парушае правы CNN і Акосты на свабоду прэсы, гарантаваныя першай папраўкай, і іх правы на належны судовы разбор, гарантаваныя пятай папраўкай», — паведамляе тэлеканал.