Стала вядома, як будзе выглядаць фантан на Пуліхава ў цэнтры Мінска ФОТА

15.11.2018 / 11:44

Рэканструяваць фантан на вул. Пуліхава, які не функцыянуе ўжо шмат гадоў, плануюць у 2019 г., паведаміла «Мінск-Навінам» прадстаўнік «Мінскзелянбуда» Наталля Гецманчук.

— Фактычна трэба будзе цалкам дэмантаваць стары аб'ект і пабудаваць новы. Праект рэканструкцыі праходзіць экспертызу, — удакладніла яна.

Праектам прадугледжана, што ў фантана будуць тры чашы. Усе плоскасныя, гэта значыць нараўне з ходнікамі. Першая — круглая, з 24 струменямі, якія б'юць уверх на вышыню да 2,5 м. У цёмны час сутак яны будуць з падсветкай.

Другая чаша будзе злучаць першую і трэцюю,тут будзе 38 струменяў вышынёй 0,5 м. Яны таксама будуць аснашчаны падсветкай, уключанай увечары.

Трэцяя чаша запраектавана квадратнай. Струмені будуць біць па перыметры і ўнутры, разбіваючы яе на 4 невялікія квадраты.