Лаўроў прыедзе ў Беларусь

15.11.2018 / 16:57

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў 20-21 лістапада наведае з візітам Беларусь, паведамляе БелТА.

Фота: Flickr.

Прадугледжана сустрэча Макея і Лаўрова. Асаблівую ўвагу бакі плануюць надаць інтэграцыйнаму супрацоўніцтву. Акрамя гэтага, міністры абмяняюцца думкамі па асноўных сусветных і рэгіянальных праблемах.