Развіваць беспілотны транспарт у Беларусі будзе спецыяльная рада

15.11.2018 / 19:52

У Беларусі стварылі раду па развіцці беспілотнага аўтамабільнага транспарту.

Старшынёй рады стаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў. Зацверджана палажэнне аб радзе і яе склад.

Паводле палажэння, рада з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным органам, які займаецца каардынацыяй дзейнасці па развіцці беспілотнага аўтамабільнага транспарту.