Магілёўцы кралі драўляныя паддоны з крам, а персанал думаў, што яны там працуюць
15.11.2018 / 20:16
Драўляныя паддоны кралі з крамаў магілёўцы. З аднаго магазіна скралі 50 драўляных паддонаў коштам 480 рублёў. Яшчэ 119 паддонаў амаль на 550 рублёў зніклі з іншай крамы.
Высветлілася, што паддоны выкралі двое магілёўцаў, раней судзімы за рабаванне 29-гадовы індывідуальны прадпрымальнік і 23-гадовы хлопец, які працуе ў яго кіроўцам.
Яны падганялі да выхаду з крам свой мікрааўтобус, грузілі паддоны і з'язджалі. Сітуацыю персанал крамы нават не ўсведамляў, думаючы, што пад'ехалі новыя супрацоўнікі, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі.
Магілёўцаў затрымалі.