Расіяніна, які ляцеў з Мінска ў Кіеў, не пусцілі ва Украіну з-за «георгіеўскай стужкі» на чамадане

20.11.2018 / 17:32

19 лістапада ў пункце пропуску кіеўскага аэрапорта «Жуляны» падчас ажыццяўлення пагранічнага кантролю авіярэйсу з Беларусі, памежны нарад выявіў чамадан, на ручцы якога змяшчалася «георгіеўская стужка», піша dpsu.gov.ua. Ва Украіне яна афіцыйна лічыцца антыўкраінскай сімволікай.

Уласнікам чамадана аказаўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які прыбыў ва Украіну з прыватным візітам, меў зваротны білет і дастаткова грошай.

Аднак сімволіка, з якой ехаў расіянін, забароненая ва Украіне. Яму было адмоўлена ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы і забаронены ўезд ва Украіну тэрмінам на 3 гады.