Канцлер Аўстрыі падтрымаў будаўніцтва Паўночнага патоку — 2

29.11.2018 / 20:25

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц выступіў за будаўніцтва газаправода Паўночны паток — 2, паведамляе Finanzen.

Паводле яго слоў, Вена не адмовіцца ад гэтага праекта, нягледзячы на пярэчанні ЗША.

«Калі амерыканцы разглядаюць нашы адносіны з Расіяй пад лупай, то яны, перш за ўсё, скептычныя з нагоды таго, што мы пазітыўна выступаем за Паўночны паток — 2. Аднак мы дакладна не памяняем пункт гледжання, як і немцы, як і многія іншыя», — падкрэсліў канцлер Аўстрыі.