Беларусь адклала падпісанне візавага пагаднення з Расіяй

13.12.2018 / 18:17

Пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй сёння не было падпісана, паведамляе БелТА.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што пагадненне будзе падпісана «пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі».

«Сёння мы не падпісвалі візавае пагадненне. Беларускі бок да пасяджэння Саўміна не паспеў скончыць унутрыдзяржаўныя працэдуры. Думаю, што ў найбліжэйшы час мы іх скончым і пагадненне будзе гатова да падпісання», — сказаў Сяргей Румас.