Кітайскія школьнікі пачалі насіць форму з GPS і прывязкай да сістэмы распазнання твараў

28.12.2018 / 20:14

Адзінаццаць кітайскіх школ увялі «разумную» форму для навучэнцаў. Яна падключана да сістэмы распазнання твараў і мае трэкер GPS, каб адсочваць знаходжанне дзяцей, паведамляе ABC.

Калі вучань прапусціць заняткі, пакіне школу без дазволу або засне ў класе, сістэма паведаміць пра гэта настаўнікам і бацькам і спрацуе гукавая трывога. Бацькі могуць адсочваць пакупкі дзіцяці ў школе, і ўводзіць абмежаванні на выдаткі з дапамогай мабільнай праграмы. Па словах аўтараў, чыпы працуюць, толькі калі вучань знаходзіцца ў будынку школы.

Форма вытрымлівае да 500 сеансаў мыцця.