Азмрочаны Новы год у Расіі: выбух у жылым доме ў Магнітагорску, 80 чалавек пад заваламі

31.12.2018 / 09:11

Пасля выбуху газу ў Магнітагорску невядомы лёс 79 чалавек, паведаміў намеснік губернатара Чэлябінскай вобласці.

Чэлябінская вобласць знаходзіцца на паўднёвым Урале. Магнітагорск — гэта значны прамысловы цэнтр з вядомым металургічным камбінатам, «Магніткай».

Як паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы, у разбураным пад'ездзе дома на праспекце Карла Маркса, 164, было 48 кватэр, у іх было прапісана 110 чалавек. Выбух здарыўся каля 4-й раніцы па мясцовым часе (гэта каля 2.00 па Мінску). На гэты момант знойдзена 3 нежывых і 16 жывых. Разбор заваленых пліт працягваецца.

Паводле асноўнай версіі, адбыўся выбух пабытовага газу.