Апублікавана ВІДЭА пасадкі кітайскага зонда на адваротным баку Месяца

11.01.2019 / 20:16

З'явілася поўнае відэа пасадкі касмічнага апарата «Чан'э-4» на адваротным баку Месяца. Відэа Кітайскага нацыянальнага касмічнага ўпраўлення (CNSA) апублікаваў тэлеканал CGTN.

На відэазапісы можна ўбачыць, як апарат набліжаецца да паверхні Месяца, пасля чаго ажыццяўляе пасадку.

«Чан'э-4» паспяхова сеў на адваротным баку Месяца 3 студзеня.

Пасля пасадкі на Зямлю былі перададзеныя першыя выявы адваротнага боку Месяца, пазней таксама з'явіліся панарамныя здымкі яго паверхні.