Домрачава і Б'ёрндален возьмуць удзел у Гонцы легендаў у Раўбічах

18.01.2019 / 13:56

vg.no

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і ейны муж васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле=Эйнар Б'ёрндален возьмуць удзел у Гонцы легендаў, што пройдзе ў Раўбічах 18 лютага.

Арганізатары паведамляюць, што ў Гонцы легенд выступяць таксама Сімона Хаўсвальд, Карын Ніагрэ, Венсан Дэфран, Ларс Бергер, Рыка Грос, Фрода Андрэсен і іншыя спартсмены.

Спачатку там адбудзецца мас-старт і змяшаная эстафета.

А з 20 па 24 лютага ў Раўбічах пройдзе чэмпіянат Еўропы па біятлоне.

Дарэчы абанементы на Гонку легендаў і чэмпіянат ужо паступілі ў продаж (на ticketpro), адзінкавыя будуць прадавацца пазней.