Сэлфі са спартзалы: Джэй Ло пахвалілася плоскім жыватом і прыгожымі грудзямі

На днях спявачка Джэніфер Лопес і яе каханы Алекс Радрыгес абвясцілі чэлендж. Разам яны вырашылі на час адмовіцца ад цукру і вугляводаў і абяцалі пратрымацца дзесяць дзён.

25.01.2019 / 20:34

Джэй Ло пры гэтым працягвае актыўна трэніравацца ў спартзале. А ў сваім Instagram спявачка апублікавала фота пасля трэніроўкі і прадэманстравала фігуру. Прыхільнікі адзначылі, што выглядае зорка выдатна.

View this post on Instagram

Day 4 & feeling..... a lil better :) Who’s with me? #10daychallenge #NoCarbsNoSugar

A post shared by Jennifer Lopez (@jlo) on

«Сёння чацвёрты дзень. І я адчуваю сябе крыху лепш. Хто са мной?» — спытала ў подпісу спявачка.

А вось раней Лопес казала, што адмовіцца ад вугляводаў і цукру для яе было няпроста, бо пастаянна мучыць голад. Але мы верым у Джэніфер, у яе выдатная сіла волі — усё атрымаецца.

View this post on Instagram

New year, new goals! you always ask me how to stay motivated and focused on my goals...new workout gear always works for me! Link to shop this @NiyamaSol look in my story. #NiyamaSol #JLoxNiyamaSol

A post shared by Jennifer Lopez (@jlo) on