Сабаленка ўзнялася на 9-е месца ў рэйтынгу

04.02.2019 / 08:45

wtatennis.com

У абноўленым рэйтынгу Сусветнай жаночай асацыяцыі Арына Сабаленка ўзнялася на адну прыступку. Цяпер яна займае дзявятую пазіцыю з 3565 баламі.

На 10-й пазіцыі Каралін Вазняцкі (Данія) (3 467). Восьмае месца ў Кікі Бэртэнс з Галандыі (але ў яе ажно 4 865 балаў). Першае месца ў Наомі Осака (Японія).

У Аляксандры Сасновіч — 33-е месца, у Вікторыі Азаранка — 48-е, Вера Лапко — 60-я.