Раналду накаўтаваў аднаклубніка мячом у матчы чэмпіяната Італіі

На шчасце, усё абышлося без страсення мозгу.

11.02.2019 / 13:57

Кур'ёзны эпізод адбыўся ў матчы 23-га тура Серыі А паміж «Сасуола» і «Ювентусам».

Форвард Крышціяну Раналду накаўтаваў мячом свайго аднаклубніка Самі Хедзіру.

Партугалец раззлаваўся, што мяч трапіў яму ў руку ў штрафной суперніка і з усёй сілы ўдарыў па ім.

Beautiful play. Lovely movement. Brilliant.@Cristiano Ronaldo -> Ronaldo's hand -> @SamiKhedira's Face -> My Tweet pic.twitter.com/FaMmlDdA8M

— Joe - FCC memes (@ThreeDEF) 10 февраля 2019 г.

Мяч заляцеў проста ў галаву Хедзіры, які паваліўся на газон. На шчасце, усё абышлося без страсення.

«Ювентус» без супраціву адолеў «Сасуола» з лікам 3:0, Крышціяну адзначыўся голам і асістам.