У Рэчыцкім педагагічным каледжы прымушаюць уступаць у БРСМ нават расіян?

12.03.2019 / 20:04

«У Рэчыцкім педагагічным каледжы прымушаюць уступаць у БРСМ», — з такой скаргай звярнуліся вучні ў суполку Речица LIVE.

Па наяўнай інфармацыі, прымушаюць не толькі беларусаў, але і расіян, якія праходзяць навучанне ў сценах установы.

«Некаторым вучням няма 16-ці гадоў, а згоды іх бацькоў пытацца ніхто не збіраецца», — піша аўтар.

Пры гэтым патрабуецца аплаціць сяброўскі ўзнос. Так, напрыклад, у сакавіку ён склаў 6 рублёў.