Беларусь прыме рашэнне пра выкарыстанне Boeing 737 Max пасля зняцця ўсіх пытанняў бяспекі мадэлі

13.03.2019 / 13:54

Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі.

Ён удакладніў, што зараз самалёты гэтай мадэлі ў Беларусі не эксплуатуюцца. У маі планавалася атрымаць першыя паветраныя судны чацвёртага пакалення Boeing 737 MAX. «Пытанне іх эксплуатацыі ў Беларусі будзе вырашацца з улікам зняцця забароны на эксплуатацыю паветранага судна Boeing 737 серыі МАХ з боку Еўрапейскага агенцтва па бяспецы палётаў і Федэральнага ўпраўлення авіяцыі ЗША, — дадаў кіраўнік дэпартамента.

Напярэдадні Еўрапейскае агенцтва па бяспецы палётаў у якасці меры засцярогі пасля катастрофы з паветраным суднам Boeing 737 МАХ 8 авіякампаніі Ethiopian Airlines ўвяло ў дзеянне дырэктыву аб лётнай прыдатнасці, а таксама дырэктыву па бяспецы, якая прыпыняе ўсе камерцыйныя рэйсы, якія выконваюцца аператарамі трэціх краін ўнутры або за межамі Еўрапейскага саюза на самалётах мадэляў Boeing 737 MAX 8 і 737 MAX 9.