Старшыня Дзяржкантролю Леанід Анфімаў: Заўсёды ўдзельнічаю ў суботніках па закліку душы

20.04.2019 / 11:54

Старшыня КДК Леанід Анфімаў падчас суботніка працаваў на тэрыторыі Лагойскага лясгаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я ніколі не заставаўся ў баку ад такой высакароднай акцыі, як пасадка лесу. Заўсёды ўдзельнічаю па закліку душы. А калі людзі масава прыязджаюць на такія акцыі, то ёсць надзея, што Беларусь заўсёды будзе славіцца сваімі лясамі», — сказаў Леанід Анфімаў.

Ён адзначыў, што ў мінулым годзе пабываў на месцах мінулых пасадак, у якіх удзельнічаў КДК, правяраў, як прыжыліся дрэвы.

«Цяпер магу быць упэўнены: там, дзе мы папрацавалі, з часам будзе добры лес», — сказаў на заканчэнне кіраўнік КДК.