Улады Шры-Ланкі: Выбухі ў цэрквах — помста ісламістаў за тэракт у Новай Зеландыі

23.04.2019 / 12:15

Папярэднія вынікі расследавання выбухаў на Шры-Ланцы паказваюць, што іх здзейснілі дзве мясцовыя ісламісцкія групоўкі. Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Рува Віевардэн, паведамляе Reuters

Ён таксама адзначыў, што тэрарысты такім чынам вырашылі адпомсціць за атаку на мячэці ў новазеландскім Крайстчэрчы, якая адбылася ў сакавіку