Геафак БДУ перайменавалі ў факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі

23.04.2019 / 17:54

Геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта перайменаваны ў факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі ў сувязі з пашырэннем адукацыйных і навуковых задач, якія ён выконвае, паведамляе БелТА.

«Перайменаванне служыць стымулюючым фактарам для развіцця перспектыўных спецыяльнасцяў, навуковых даследаванняў па геаінфарматыцы, а таксама дасць магчымасць павысіць аўтарытэт факультэта ў арганізацый-заказчыкаў кадраў», — упэўнены ў БДУ.

Геаграфічны факультэт заснаваны ў 1934 годзе як геолага-глебава-геаграфічны факультэт. У 1937 годзе перайменаваны ў геаграфічны факультэт. За амаль 85-гадовую гісторыю на ім падрыхтавалі больш за 10 тысяч спецыялістаў.