Дзевяць турыстаў трапілі пад лавіну на расійскім Алтаі

08.05.2019 / 10:42

Група турыстаў трапіла пад лавіну на Паўднёва-Чуйскім хрыбце на расійскім Алтаі, паведамляе ТАСС.

Сход лавіны адбыўся 6 мая. Сем чалавек з турыстычнай групы загінулі на месцы.

Двух чалавек снег абмінуў. Праз два дні, 8 мая, яны дабраліся да вёскі Кош-Агач і паведамілі аб здарэнні. Падаць сігнал бедства турысты не маглі, бо ў гарах няма мабільнай сувязі.

nn.by