Onliner.by: Па падазрэнні ў забойстве даішніка шукаюць грамадзян Расіі

17.05.2019 / 10:21

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан

Партал Onliner.by апублікаваў рэпартаж з начнога Магілёва. 16 мая ў абласным цэнтры быў выкрадзены 22-гадовы лейтэнант ДАІ Яўген Патаповіч. Неўзабаве ён быў знойдзены забітым.

Пошукі злачынцаў працягваюцца, на трасах растаўленыя міліцэйскія пасты.

Журналісты даведаліся, што сілавікі шукаюць менавіта расіян.

«У Магілёве, дзе выстаўлены кантрольныя пасты, ноччу практычна ўсе аўтамабілі спыняліся, кіроўцаў і пасажыраў прасілі прад'явіць дакументы, — піша Onliner.by. —

Убачыўшы беларускія пашпарты, супрацоўнікі міліцыі ўжо менш напружана тлумачаць: «Можаце праязджаць». На пытанне, што здарылася, адказваюць коратка: «Забіты супрацоўнік міліцыі, шукаюць расіян».