Лукашэнка праз Ляшэнку павіншаваў Зяленскага

20.05.2019 / 16:24

Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка перадаў Уладзіміру Зяленскаму віншаванні з уступленнем на пасаду ад Лукашэнкі, піша БелТА.

Сёння ў Вярхоўнай радзе Украіны адбылася інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, які перадаў віншаванні Уладзіміру Зяленскаму з афіцыйным уступленнем на пасаду ад кіраўніка беларускай дзяржавы. Таксама Ігар Ляшэнка правёў рабочую сустрэчу з віцэ-прэм'ер-міністрам — міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзем Зубко.