Мастак зрабіў сувенір да Еўрагульняў: Лукашэнка ў хакейнай форме і з касой ФОТА

22.06.2019 / 19:07

Брэсцкі мастак Ілья Дудараў выклаў работу ў інстаграм з подпісам: «Пяшчотны сувенір для замежных гасцей». Статуэтка мае вышыню 10 сантыметраў.

View this post on Instagram

A post shared by Илья Дударев/ilya Dudarau (@_i_du) on

Дудараў вядомы сваімі смелымі мастацкімі праектамі. Раней ён рабіў калекцыю галоў вядомых палітыкаў і гульцоў шоу-бізнэсу, а таксама серыю-альтэрнатыву беларускім бонсцікам — бомжсцікаў.

Nashaniva.com