Расійскага апазіцыянера Навальнага арыштавалі на 10 сутак

01.07.2019 / 19:46

Маскоўскі суд арыштаваў на 10 сутак расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага за ўдзел у шэсці, якое прайшло ў цэнтры Масквы 12 чэрвеня.

Акцыя прайшла на наступны дзень пасля вызвалення журналіста Івана Галунова з-пад хатняга арышту, яе патрабаваннем было — пакаранне вінаватых у незаконным пераследзе журналіста.

Nashaniva.com