Чакаецца падзенне сусветных продажаў смартфонаў у 2019 годзе 

04.08.2019 / 10:10

Сусветныя продажы смартфонаў карыстальнікам скароцяцца на 2,5% па выніках 2019 года — да 1,518 млрд штук у параўнанні з 1,556 млрд у 2018 годзе, прагназуе амерыканская даследчая кампанія Gartner.

Найбольш значныя тэмпы зніжэння будуць зафіксаваныя ў Японіі (-6,5%), краінах Заходняй Еўропы (-5,3%) і Паўночнай Амерыкі (-4,4%). Гэта абумоўлена сфармаванасцю рынкаў гэтых рэгіёнаў і высокімі сярэднімі цэнамі, а таксама адсутнасцю стымулаў для замены старых тэлефонаў новымі мадэлямі.

Між тым у 2020 годзе эксперты кампаніі чакаюць аднаўлення сусветнага рынку смартфонаў, у выніку чаго пастаўкі могуць павялічыцца на 2,8% і перавысіць 1,56 млрд штук.

Nashaniva.com