Мінчук атрымаў больш за тысячу рублёў штрафу за крадзеж пракатнага электрасамаката

23.08.2019 / 19:01

Суд Фрунзенскага раёна Мінска разгледзеў справу ў дачыненні да мінчука, якога абвінавацілі ў крадзяжы электрасамаката

Нецвярозы мужчына выкраў на праспекце Пушкіна ў Мінску пракатны электрасамакат коштам 942 рубля. Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых (1 020 рублёў). Раней мужчына не быў судзімы.

Nashaniva.com