Марш Каржа: гродзенцы прайшліся па горадзе з песнямі і фаерамі

26.08.2019 / 16:28

Каля 20 маладых гродзенцаў 25 жніўня прайшліся маршам па Савецкай вуліцы ў Гродне. Такім чынам яны хацелі выказаць сваю любоў да творчасці беларускага выканаўцы Макса Каржа і запрасіць яго ў Гродна, піша Hrodna.life.

«Нехта з нашых хлопцаў быў у Мінску на канцэрце, а хтосьці не паехаў. Усіх нас аб’ядноўвае адно — Макс Корж. Ён класны выканаўца і песні ў яго жыццёвыя. Запрашаем яго з канцэртам у Гродна», — распавёў адзін з гродзенцаў.

View this post on Instagram

Коржемания в Гродно. А у вас есть любимые треки Макса Коржа? #grodno #grodnonow #grodnolive #hrodna #hrodnalife #maxkorzh #korzhminsk #макскорж #макскоржгродно #макскоржминск #grodnotut

A post shared by Hrodna.life (@hrodna.life) on

Апошні раз Макс Корж выступаў у Гродне ў 2015 годзе, яго канцэрт праходзіў у моладзевым цэнтры «Гродна».

Макс Корж 24 жніўня выступіў на стадыёне «Дынама» ў Мінску і сабраў каля 35 000 прыхільнікаў. Сярод іх было шмат гродзенцаў.