Іран гатовы трымацца ядзернай угоды ў абмен на крэдыт у $15 млрд

04.09.2019 / 08:17

Намеснік кіраўніка іранскага МЗС Абас Арагчы ў сераду заявіў, што Тэгеран вернецца да поўнага захаванню Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СВПД) па іранскай ядзернай праграме пры ўмове атрымання крэдыту ў памеры $15 млрд.

«Вяртанне да поўнага выканання ядзернай здзелкі залежыць ад таго, ці атрымаем мы [крэдыт у памеры] 15 мільярдаў даляраў на працягу чатырох месяцаў. У адваротным выпадку мы працягнем скарачэнне абавязацельстваў [па ядзернай угодзе]», - цытуе Арагчы агенцтва Фарс.

Nashaniva.com