Беларуска спрабавала прыехаць ва Украіну па пашпарце знаёмай. Бо яе пашпарт састарэў

17.09.2019 / 14:55

14 верасня ў пункце пропуску «Новая Гута» гомельскія памежнікі затрымалі 60-гадовую жыхарку Бабруйска, паведамляе Памежны камітэт.

Жанчына спрабавала незаконна выехаць ва Украіну па пашпарце сваёй знаёмай. Аказалася, што яе дакумент з-за зношанага стану непрыдатны для замежных паездак.

Nashaniva.com