Былы гулец зборнай Нідэрландаў памёр у 43 гады. Ён доўгі час змагаўся з невылечнай хваробай

18.09.2019 / 14:15

Памёр футбаліст Фернанда Рыксэн. Ён выступаў за «АЗ Алкмаар», «Зеніт», «Рэйнджэрс» і «Фартуну». З «Зенітам» нідэрландзец выйграў Кубак УЕФА і Суперкубак УЕФА.

Сегодня утром не стало Фернандо Риксена.

«Зенит» выражает глубокие соболезнования родным и близким экс-футболиста сине-бело-голубых. pic.twitter.com/MyFoI6CbEF

— ФК «Зенит» (@zenit_spb) 18 сентября 2019 г.

За нацыянальную зборную абаронца правёў 12 матчаў.

Апошнія шэсць гадоў Рыксэн змагаўся з бакавым аміятрафічным склерозам. Гэта невылечнае захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое прыводзіць да паралічу і наступнай атрафіі цягліц.

Фернанда доўгі час быў прыкаваны да ложка.

«Ты ўсё чуеш, Фернанда». Як прайшоў вечар у гонар смяротна хворага футбаліста

Nashaniva.com